Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Міхейкі >

Як ні дзіўна, але ў Слуцкім раёне даволі распаўсюджаны менавіта вось такія сціплыя капліцы, збудаваныя ў рысах народнага дойлідства з дрэва прыкладна ў другой палове XIX ст. Каплічку ў Міхейках можна знайсці на мясцовых старажытных могілках. Пабудавана гэтая каплічка ў 1863 г. на сродкі мясцовых вернікаў мясцовымі ж дойлідамі-самавукамі. Ці перабудоўвалася яна з гэтых далёкіх часоў, невядома, а вось крыжык над святынькай, кажуць, захаваўся з часу яе асвячэння. З гэтым крыжыкам звязана цікавая легенда, якую я спадзяюся таксама вам калі-небудзь распавесці.

Фотагалерэя

Маршрут Грозава - Міхейкі - Міхейкі Маршрут Грозава - Міхейкі - Міхейкі

Карта хуткага доступу