< Мінск >
Першы крыж, як сцвярджаюць, – адзін з самых старых каменных крыжоў. Ён знаходзіцца ў Музеі камянёў у мікрараёне Уручча. Другі крыж зусім унікальны і відавочна перабіты з паганскага ідала (маці з дзіцём). Ён знаходзіцца ў будынку навуковага інстытута Акадэміі навук Беларусі. Яго можна ўбачыць, не праходзячы пост аховы, ён ляжыць на падлозе ля калоны.