< Мір >
Менавіта ў мірскай карчме адбылася даволі знакавая падзея ў жыцці Уладзіслава Сыракомлі. Тут ў 1844 г. ён пачуў ад паштальёна кранальную гісторыю пра яго трагічнае каханне. На аснове гэтай гісторыі быў напісаны верш «Паштальён». Расійскі паэт Л. Трэфалеў пераклаў яго на рускую мову, а пазней яго паклалі на музыку – так нарадзілася знакамітая песня «Когда я на почте служил ямщиком». Жонцы паэта верш спадабаўся, і Уладзіслаў адправіў яго ў віленскі часопіс «Athenaeum», дзе ён быў апублікаваны.