< Мнюта 1 >
Тут да нашых дзён захаваўся дыхтоўны драўляны дом шляхецкага роду Пяркоўскіх, узведзены з драўлянага бруса ў 1903 г. З часам дом быў значна відазменены. На месцы чатырохкалоннага параднага порціка сёння знаходзіцца вялікая веранда. Дом і сёння выкарыстоўваецца пад жыллё. Таксама захавалася некалькі драўляных гаспадарчых пабудоў.