< Мнюта 2 >
На краі вёскі, на невялікім прыродным узвышшы, на якім, згодна мясцовай легендзе, некалі знаходзілася паганскае капішча, узвышаецца трохнефны касцёл Дзевы Марыі з дзвюма вялізнымі чатырохграннымі вежамі-званіцамі. Пабудаваны храм з цэглы ў стылі неаготыкі ў 1910 г. Касцёл акружаны каменнай агароджай з трохарачнай цаглянай брамай. У гэтым касцёле быў хрышчаны Вацлаў Ластоўскі, беларускі пісьменнік, гісторык, філолаг.