< Мост Тэатральны і Шчаслівы мост >
Гэты мост падобны на маленькую сцэну. Так і хочацца выйсці і пачытаць што-небудзь з Міцкевіча ці Багдановіча. І аднойчы мне выпала такая магчымасць! Апладысменты сяброў і просьбы пачытаць яшчэ былі лепшай узнагародай.
Гэты мост – самы, напэўна, шчаслівы з усіх мастоў у Нясвіжы. Кожны з яго сабратаў марыць быць настолькі запатрабаваным і патрэбным людзям. Гэты мост ніколі не сумуе ў адзіноце – зноў і зноў ён сустракае шматлікіх гасцей гэтых гістарычных месцаў нашай выдатнай Беларусі.