< Мост Удачы і Развітальны мост >
На гэтым мосце запісваюць на маленькіх кавалачках паперы свае запаветныя пажаданні, якія затым прасоўваюць паміж шчылінамі ў дошках моста. Калі запіска выплыве з-пад моста – мара збудзецца.
Існуе павер'е, што, развітаўшыся з гэтым незвычайна цікавым горадам менавіта на гэтым мосце, вы абавязкова вернецеся зноў да гэтых унікальных помнікаў нашай гісторыі і культуры, да паркаў Нясвіжа і да яго мастоў, такіх разнастайных і авеяных дзіўнымі легендамі і гісторыямі.