< Мост Забыты і Мост Дваіх >
Калісьці, збудаваўшы гэты мост, людзі дружна пра яго забыліся, і жыве ён з таго часу сваім жыццём, у старонцы ад дарог праезных, ад сцяжынак ходжаных. Магчыма, ён па-свойму шчаслівы і жыве надзеяй на нешта вялікае і казачнае.
Мой таварыш сустрэў сваю будучую жонку менавіта на гэтым мосце. Праз нейкі час, ужо будучы ў шлюбе, яны моцна пасварыліся. Дзеці, ведаючы, дзе бацькі пазнаёміліся, вырашылі адвесці іх да гэтага моста – і пасля гэтай паездкі адносіны ў сям'і наладзіліся. Цяпер яны ўсёй сям'ёй часта прыязджаюць да моста сваёй першай сустрэчы.