< Мсцібава >
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1202 г. Тут праходзілі з’езды шляхты Рэчы Паспалітай. У 1744 г. Мсцібава атрымала Магдэбургскае права. Касцёл Св. Іаана Хрысціцеля ў стылі неаготыкі будаваўся каля 20 гадоў на сродкі прыхаджан. Захавалася моцная каменная агароджа вакол храма і цікавы будынак брамы-званіцы. Побач з пасёлкам знаходзіцца старажытнае гарадзішча, якое выглядае як гняздо вялізнай казачнай птушкі.