< Мухавец >
У добрым стане захаваўся будынак паштовай станцыі. Да нядаўняга часу будынак выкарыстоўваўся як жыллё, затым як складское памяшканне. Пабудавана станцыя з цэглы ў 1851 г. Хутчэй за ўсё, яна ўяўляе сабой адзін з тыпавых праектаў пабудоў падобнага прызначэння. Сёння паштовыя станцыі ў нашай краіне ўжо становяцца рэдкасцю.