< Мураваная Ашмянка >
На ўездзе ў вёску гасцей сустракае скромная прыдарожная капліца ХІХ ст. На могілках захаваўся склеп-пахавальня. Драўляны касцёл Дзевы Марыі пабудаваны ў стылі народнага дойлідства ў 1790 г. Захаваліся руіны будынка старажытнай друкарні XVI ст. У ёй была надрукаваная першая ў Рэчы Паспалітай кніга па анатоміі каня. У ХІХ ст. друкарня была перабудаваная пад палац.