< Мужчынская гімназія >
У 1908 г. пабудаваны вялізны Т-падобны будынак мужчынскай гімназіі ў вытанчаных рысах стылю эклектыкі. Ён знаходзіцца на вул. Першамайскай, у напрамку былога кляштара езуітаў і касцёла Св. М. Арханёла. Да асноўнага корпуса гімназіі далучаюцца вучэбныя памяшканні з аднабаковым размяшчэннем вучэбных класаў. Будынак гімназіі патрабуе тэрміновай рэстаўрацыі.