< Мужская гімназія >
Таксама на вул. Міцкевіча, побач з гарадскім асабняком, у 1905 г. узведзены двухпавярховы будынак мужчынскай гімназіі ў стылі цаглянай архітэктуры. Будынак, асабліва яго фасадная частка, аформлены аркамі, мамікулямі і нішамі, складзенымі з той жа вохрыстай цэглы, што і сам будынак. У 1911 г. быў надбудаваны трэці паверх, які не парушыў цэласнасць і стыль пабудовы.