< Мядзведзічы >
У вёсцы захавалася дастаткова многа архітэктурных помнікаў. У цэнтры вёскі стаіць каталіцкая капліца (1861 г.). Таксама да нашых дзён захаваліся драўляны будынак школы (1903 г.), драўляны млын (1887 г.), вялізная цагляная гаспадарчая пабудова (1907 г.). Упрыгожаннем Мядзведзічаў з’яўляецца вытанчаны каталіцкі храм у стылі неабарока, пабудаваны з цэглы ў 1908 г.