< Мясяцічы >
У 1794 г. у цэнтральнай частцы вёскі ўзведзена гэтая драўляная царква ў стылі народнага дойлідства з элементамі класіцызму. Асноўным цікавым рашэннем быў пірамідападобны дах асноўнай малітоўнай залі святыні. Пры перабудове пасля 1864 г. дах царквы змянілі. У канцы ХІХ ст. каля храма паставілі драўляную двух'ярусную званіцу.