< Народны дом >
Узводзілася гэтая вытанчаная і прапарцыйна вывераная пабудова як малітоўны дом габрэйскай абшчыны горада ў сярэдзіне ХIХ ст. Сінагога не была дабудавана па прычыне недахопу грашовых сродкаў. З часам недабудаваны будынак быў перададзены на баланс уладам горада, якія паспяхова дабудавалі яго ўжо як народны дом. У 2014 г., пасля рэканструкцыі дома, у ім адкрыўся Слонімскі драматычны тэатр.