< Наваполле >
Ад былога шляхецкага маёнтка захаваліся руіны вялізнай капліцы-пахавальні і каменны свіран з мансардай, да якой з зямлі вядзе складзены з палявога каменю масіўны пандус. Тут таксама можна ўбачыць ці то помнік ці то надмагілле, якому патрэбная тэрміновая кансервацыя.