< Нянадавічы
Капліца-пахавальня пабудавана з цэглы на могілках у канцы XVIII ст. Сёння капліца ў руінах. Каля капліцы ў 1822 г. узведзены цагляны касцёл Сэрца Ісуса ў стылі класіцызму. Пасля паўстання пад кіраўніцтвам Каліноўскага ён быў перададзены праваслаўнай царкве. У 1950 г. закрыты. У храме працаваў склад, потым крама. У 1989 г. яго аднавілі і перадалі каталікам.