< Нявесцін камень
Зусім нядаўна месца побач з вёскай Агароднікі, што абкружае гэты легендарны камень, было з любоўю добраўпарадкавана, бо гэты валун наведвае вялікая колькасць дзяўчат, жанчын, а ў апошні час і маладых. Перад намі «Нявесцін камень», які, паводле падання, мае сілу даваць парам доўгае-доўгае сумеснае жыццё, а незамужнім дзяўчатам – дапамагаць знайсці сваё шчасце і сустрэць каханага.