< Олтуш >
Свята-Праабражэнская царква ў стылі народнага дойлідства з рысамі барока першапачаткова была ўніяцкім храмам. Узведзена яна з дрэва ў 1668 г. Ёсць звесткі, што ў 1783 г. яе перабудавалі. Другі раз святыню перабудавалі ў другой палове ХІХ ст. Тады да асноўнага аб'ёму храма дабудавалі двух'ярусную драўляную званіцу. Магчыма, у храме захаваліся іконы яшчэ XVII ст. Іканастас узвведзены ў 1830 г.