Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Опса >

Маёнтак роду Плятэраў у Опсе захаваўся дастаткова добра. Цагляныя пабудовы маёнтка ў стылі класіцызму ўзведзены ў самым пачатку ХХ ст. Комплекс маёнтка ўключае ў сябе мноства гаспадарчых пабудоў, каменную агароджу, лядоўню, жылы дом і флігель. Арачны мост і лесвіца ад палаца да берага возера з'яўляюцца ўнікальнымі архітэктурнымі помнікамі. Вартая ўвагі радавая забудова пасёлка (ХІХ ст.). Касцёл Св. Яна Хрысціцеля пабудаваны з цэглы ў гатычным стылі ў 1887 г. Храм акружае вытанчаная агароджа з каменю і цэглы. Побач з касцёлам знаходзіцца плябанія (1882 г.).

Фотагалерэя

Маршрут Опса - Опса - Радавая забудова Маршрут Опса - Опса - Радавая забудова
Маршрут Опса - Опса - Касцёл Св. Яна Хрысціцеля Маршрут Опса - Опса - Касцёл Св. Яна Хрысціцеля
Маршрут Опса - Опса - Сядзіба: лесвіца да возера Маршрут Опса - Опса - Сядзіба: лесвіца да возера
Маршрут Опса - Опса - Сядзібны дом Плятэраў Маршрут Опса - Опса - Сядзібны дом Плятэраў
Маршрут Опса - Опса - Сядзібны дом Плятэраў Маршрут Опса - Опса - Сядзібны дом Плятэраў

Карта хуткага доступу