< Пабеда >
Гістарычная назва паселішча – Капылы. Вядомае з канца XV ст. Належала Гарнастаям, Копацям, Пуслоўскім, Ротам. Ад апошніх уладальнікаў маёнтка «Капылы» ў добрым стане захаваліся часткова перабудаваны сядзібны дом, вялікі будынак свірана і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Таксама захаваліся фрагменты старадаўняга пейзажнага парку.