< Падароск >
Сядзіба Чачотаў: брама
Сядзіба Чачотаў: гаспадарчая пабудова
Сядзіба Чачотаў: сядзібны дом
Троіцкая царква (1780 г.)
Прыкладна з сярэдзіны XVIII ст. гэтыя землі з сядзібай і невялікімі фальваркамі належалі знакамітаму шляхецкаму роду Чачотаў. З 1854 г. гэта ўласнасць роду Бохвіцаў, якія пачалі істотна перабудоўваць сядзібу. Захаваўся флігель, сядзібны дом у стылі позняга класіцызму, кузня, уязная брама з унікальнай сядзібнай агароджай. Вялікі парк з сажалкамі. Сядзіба прыватызаваная, у ёй ідуць аднаўленчыя і рэстаўрацыйныя працы.