< Падлессе >
Пройдзе яшчэ трохі часу, і мы будзем глыбока шкадаваць, што падобныя інжынерныя збудаванні былі бяздумна разабраныя або залітыя асфальтам. А да тых дарог, што яшчэ захоўваюць сваё першапачатковае, не кранутае часам і людзьмі аблічча, турысты будуць з'язджацца не менш актыўна, чым да іншых архітэктурных помнікаў Беларусі. Дарога ў Падлессі пабудавана майстрамі з Гарадзеі ў 1886 г. на сродкі мясцовых уладальнікаў шляхецкіх маёнткаў, у тым ліку Брахоцкіх. Варта на яе зірнуць, пакуль брукаванка не знікла канчаткова.