< Падлессе >
У пісьмовых крыніцах гэтае паселішча згадваецца з XVI ст. У стылі народнага дойлідства ў сярэдзіне XVIII ст. пабудаваная царква Св. Духу. У пачатку ХІХ ст. падчас перабудовы храма з’явіўся порцік на шасці калонах. У храме захоўваецца паважаная ікона “Мацеры Божа Падлескай”. Перад царквой стаіць каменная капліца (ХІХ ст.).