< Падворышкі
З 1529 г. належалі Тамкоўнам, Чаплінскім, Рымшам. С 1905 г. па 1931 г. – уладанні Керсноўскіх. У той жа час пабудаваны каменны сядзібны дом на фундаментах старога драўлянага. Будынак просты, упрыгожаны дарычным порцікам у стылі неакласіцызму. Стары парк, закладзены ў канцы XVIII ст., яшчэ можа пацешыць вока першапачатковымі пасадкамі вялізных ліп і лістоўніц.