< Пагарэльцы >
Каля чыгуначнага пераезду захавалася невялікая капліца, пабудаваная з цэглы ў 1933 г. Па словах старажылаў, яна пастаўлена ў гонар салдат Дамініка Радзівіла, якія ваявалі ў 1812 г. на баку войскаў Напалеона. Першая капліца была ўзведзена на гэтым месцы ў 1813 г. У 1930-я гг. яна была знішчана, аднак кім – невядома.