< Пагост >
У 1883 г. узведзены цагляны будынак народнага вучылішча. Ад некалі багатага маёнтка захавалася вялізная пяціпавярховая пабудова паравога млына з чырвонай цэглы, пабудаваная ў 1900 г. на ўскрайку забалочанага лугу. У самой вёсцы ў выдатным стане захаваўся вінакурны завод, які быў пабудаваны з цэглы ў 1901 г. і яшчэ нядаўна працаваў.