< Паграбенка >
На старой трасе Р87, якая злучае Віцебск з Магілёвам праз Оршу, у цудоўным стане захаваўся будынак паштовай станцыі, пабудаваны па тыпавым праекце ў 1832 г. Можна пабачыць фрагменты агароджы станцыі, флігель, свіран. Гэта маляўнічае месца выдатна падыдзе, каб адкрыць тут прыдарожнае кафэ.