< Пакроўскі сабор >
Цагляны праваслаўны храм у рэтраспектыўна-рускім стылі збудаваны па праекце архітэктара М. Празорава ў 1905 г. Трохнефавая выцягнутая базіліка мае пяцігранную апсіду з рызніцамі. Аснова вонкавага афармлення святыні была паспяхова запазычаная са старажытнарускага культавага дойлідства. Асноўныя элементы храма ў выглядзе какошнікаў, кілепадобнае афармленне аконных праёмаў, вітыя калоны надаюць царкве непаўторны запамінальны вобраз.