< Палац Георгія Каніскага >
У комплекс палаца ўваходзіць уязная брама, два каменныя флігелі і сам будынак палаца. Узводзіўся комплекс у стылі барока з цэглы на працягу прыкладна дваццаці гадоў, з 1762 па 1785 гг. Як сцвярджаюць даследчыкі, палац узведзены па праекце таленавітага віленскага архітэктара Яна Глаўбіца. У свой час ён уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра і будаваўся па замове арцыбіскупа Г. Каніскага.