< Палац Масальскіх >
Перад позіркам вандроўцы – адна з найстарэйшых каменных пабудоў жылога тыпу Гродна. Узведзены гэты П-падобны будынак у тры высокія паверхі ў стылі класіцызму на мяжы XVII-XVIII стст. Часткова перабудоўваўся ў 1912 г. Цэнтральная частка палаца мае невялікі арачны праезд у замкнёны дворык. У 1726 г. тут размяшчалася рэзідэнцыя М. Масальскага – гарадскога старасты.