< Палацавы мост
Самы стары і паважаны мост з усёй незвычайнай калекцыі мастоў Нясвіжа. Здаецца, быццам гэты мост вытанчана і непрыкметна злучае наш час, што нястрымна ляціць, і мінулае, дзе кожная дэталь і кожная падзея застылі ў чаканні нас, сучаснікаў, якія, спадзяюся, горача жадаюць да гэтых дэталяў і падзей дакрануцца і ўзбагаціць свае веды гістарычным мінулым.