< Парэчча >
У Парэччы захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1830-1831 гг. На пакатым беразе ракі Шчары ў акружэнні векавых дрэў і каменнай агароджы ўзвышаецца царква Св. Георгія. Пабудавана яна з цэглы і каменю ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1872 г. Існуе легенда, што пагорак, на якім стаіць царква, – гэта былое паганскае капішча.