< Парэчча >
Гэта землі былога шляхецкага фальварка Стравінскіх. У 1908 г. на беразе ракі Вязаўка пабудаваны вялізны будынак спіртзавода. Будынак пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны, але ў пасляваенныя гады яго аднавілі. Ад фальварка захаваліся руіны дамбы з палявога каменю, фрагменты старога парку і сажалкі.