< Парк. Сажалкі >
Вакол палаца раскінуўся пейзажны парк плошчай больш за 20 гектараў. У парку былі насыпаныя відавыя пагоркі з альтанкамі і садовымі лавачкамі. Упрыгожвалі парк штучныя сажалкі з астраўкамі. На адным з іх знаходзілася купальня. Цераз каналы на астраўкі былі перакінутыя ажурныя мосцікі.