< Паручын
Пакроўская царква ў стылі народнага дойлідства, якую пабудавалі з дрэва ў сярэдзіне XVIII ст., магчыма, першапачаткова была каталіцкай. Аднак з канца 60-х гг. ХІХ ст. яна вядомая як праваслаўны храм. Святыня ўзвышаецца на прыгожым пакатым пагорку на краі вёскі. Побач з царквой стаіць драўляная званіца на чатырох драўляных слупах.