< Пашукі >
Гэты праваслаўны храм у рэтраспектыўна-рускім стылі збудаваны ў 1877 г. з драўлянага бруса на месцы, дзе некалі стаяў старадаўні драўляны храм. Ці быў выкарыстаны яго падмурак або часткі сцен, пакуль дакладна невядома. Сёння Свята-Андрэеўскі праваслаўны храм з'яўляецца ўпрыгожаннем вёскі і прымае вернікаў.