< Паставы >
Вядомыя як мястэчка ВКЛ з 1552 г. Пасля вайны з Расіяй 1654-1667 гг. ад мястэчка засталося тры дамы. Упрыгожанне горада – радавая забудова ў цэнтральнай яго частцы. Захаваліся вадзяны млын (XIX ст.), палац Тызенгаўза (1788 г.), сінагога (1894 г.). Касцёл Св. А. Падуанскага ў стылі неаготыкі збудаваны у 1880 г. Аднаўляўся ў 1920 і 1939 гг. З 1939 г. па 1982 г. касцёл быў зачынены.