< Пажарнае дэпо >
Пажарнае дэпо – рагавы будынак на скрыжаванні дзвюх вуліц – пабудаванае ў 1920-я гг. Над чацвёртым паверхам агляднай вежы з цэглы выкладзеная дата – “1927”. Магчыма, гэта дата перабудовы дэпо, калі былі надбудаваны яшчэ два ўзроўні вежы. Полацкія краязнаўцы схільныя лічыць, што корпус пажарнага дэпо значна старэйшы – прыкладна гадоў на пяцьдзясят.