< Пеляса >
Каталіцкая святыня, асвечаная ў гонар Св. Лінуса, пабудаваная ў 1935 г. з каменю, які выглядае не як будаўнічы матэрыял, а як вытанчанае дэкаратыўнае аздабленне. У 1950-я гг. храм быў зачынены савецкімі ўладамі. Толькі ў 1989 г. касцёл быў адноўлены і адкрыты для вернікаў. У 2000 г. каля храма ўзвялі пабудовы Літоўскага культурна-асветніцкага цэнтра.