< Пескі >
Гаспадарчая пабудова
Касцёл Божай Маці Ружанцовай
Мемарыяльная капліца (XVIII ст.)
Царква Св. Мікалая
Вядомае паселішча з XVI ст. Валодалі ім Сапегі. У 1898 г. з цэглы і каменю ўзведзены касцёл Божай Маці Ружанцовай у стылі неаготыкі. Закрыты ў 1945 г. Адрэстаўраваны і вернуты каталікам у 1997 г. На могілках знаходзіцца мемарыяльная капліца XVIII ст. У 1890 г. з цэглы пабудавана царква Св. Мікалая ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Каменная агароджа з брамай. Таксама тут захавалася двухпавярховая гаспадарчая пабудова.