< Пліса >
У 1877 г. тут на месцы старажытнага ўніяцкага храма была ўзведзена цагляная царква Параскевы Пятніцы ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У 1954 г. храм быў зачынены і ператвораны ў сельскі клуб. У цэнтры вёскі стаіць старажытны каменны крыж, які некалі ўзвышаўся на вяршыні высокага пагорка. У вёсцы захаваліся надмагіллі габрэйскіх могілак і некалькі дамоў радавой забудовы ХІХ ст.