< Плябань >
Успенская царква ў стылі барока і готыкі пабудавана ў 1800 г. як касцёл. У 1872 г. перабудавана пад царкву. Разбурана падчас Другой сусветнай вайны. Адноўлена ў 1990 г. як праваслаўны храм. Побач стаіць плябанія (XVIII ст.). У 1864 г. атрад паўстанцаў Бакштанскага хаваў у храме зброю. На старых могілках знаходзіцца магіла Ю. Бакштанскага і яго паплечнікаў. Надмагілле ўсталявана ў 1923 г. На гэтых жа могілках можна ўбачыць некалькі каменных крыжоў.