< Подзітва >
Ля краю вёскі, на невысокім узгорку, з 1834 г. узвышаецца гэтая каталіцкая капліца. Пабудаваная яна з драўлянага бруса ў стылі класіцызму і першапачаткова была абшыты вагонкай. Асвечана ў гонар Божай Маці Міласэрнасці. Упрыгожаннем святыні з'яўляецца сціплы порцік на чатыры калоны пад высокім трохкутным франтонам, завершаны васьміграннай вежай-званіцай.