< Польскія казармы >
Ваенная частка: казарма левая (1924 г.)
Ваенная частка: казарма правая (1924 г.)
Ваенная частка: казарма цэнтральная (1920-30-е гг.)
Узведзены гэтыя дыхтоўныя каменныя казармы ў стылі мадэрн для ўланаў польскага кавалерыйскага палка ў 1924 г. на ўскраіне горада. У комплекс уваходзілі службовыя пабудовы, складскія памяшканні, зброевыя і пабудовы стайняў. Пасля прыходу савецкай улады ў 1939 г. казармы таксама выкарыстоўваліся ваеннай часткай, а пасля Другой сусветнай вайны захаваныя памяшканні перадалі пад жыллё.