< Пратасы-Крукоўскія >
На гэтым месцы прыкладна з сярэдзіны ХІХ ст. існаваў невялікі фальварак і зямельныя ўгоддзі, якія належалі царкоўнай абшчыне. У 1939 г. савецкія ўлады перадалі фальварак і землі царквы калгасу. Тут захавалася закінутая праваслаўная Узнясенская царква, пабудаваная з цэглы на месцы больш старога драўлянага храма ў 1868 г.