< Празарокі >
Тут знаходзіцца прыгожы манументальны будынак каталіцкай святыні. Пабудаваны касцёл Узнясення Дзевы Марыі ў неараманскім стылі з якаснай чырвонай цэглы ў 1899 г. Трохнефная базіліка, безумоўна, з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых прыкладаў гэтага стылю. У вёсцы можна ўбачыць магілу тэатральнага дзеяча і акцёра Ігната Буйніцкага, які нарадзіўся ў суседнім фальварку ў 1861 г. Каменная царква Св. Пятра і Паўла пабудавана ў 1909 г.