< Прылукі >
З XVI ст. маёнтак належаў Іваноўскім, Агінскім, Ашторнам, Гарватам. Першы палац быў пабудаваны на месцы старажытнага манастыра Антонам Гарватам. У 1868 г. палац моцна пацярпеў ад пажару і быў адноўлены ў 1872 г. новым уладальнікам, графам Гутэн-Чапскім. Цудоўна захаваліся шматлікія гаспадарчыя пабудовы маёнтка: свіран, бровар і іншыя. Гэты маёнтак лічыўся адным з найпрыгажэйшых у прыгарадзе Мінска. У 1876 г. Напалеон Орда адлюстраваў яго на сваім малюнку.