< Пяршай >
Само паселішча вядома з пачатку XV ст. Па бедных звестках, на месцы, дзе зараз узвышаецца храм, у канцы XVII ст. існаваў касцёл, а пасля пажару, што знішчыў яго, – драўляная капліца. Дзеючы храм у неараманскім стылі пабудаваны з цэглы на сродкі графа В. Тышкевіча ў 1933 г. У 1948-1993 гг. выкарыстоўваўся як кінатэатр. У 1995 годзе касцёлу вярнулі вежы, і ён адчыніў дзверы для вернікаў.